Найноўшыя расейскія комплексы РЭБ “Барысаглебск-2” зафіксаваныя ля мяжы з Украінай і ў зоне АТО
У неабвешчанай вайне супраць Украіны Расея ня толькі ўтылізуе састарэлае ўзбраеньне, тэхніку і боепрыпасы, але й актыўна выпрабоўвае новыя адзінкі зброі, таксама розныя мэтавыя вайсковыя комплексы. Сыстэмы СПА, сувязі й комплексы РЭБ цьвёрда замацаваліся ў арсенале “расейскіх адпускнікоў” і “шчырых шахтароў”, якія ваююць на Данбасе.
Чарговае OSINT-дасьледаваньне каманды InformNapalm.org прысьвечанае фіксацыі найноўшага расейскага комплексу радыёэлектроннага падаўленьня “Барысаглебск-2”, які складае тэхнічную
аснову частак РЭБ тактычных злучэньняў. Комплекс прызначаны для радыёвыведкі і радыёпадаўленьня лініяў КХ, УКХ наземнай і авіяцыйнай радыёсувязі, абанэнцкіх тэрміналаў сотавай і транкавай сувязі ў
тактычным зьвяне кіраваньня і апэратыўна-тактычным зьвяне кіраваньня.
25 ліпеня 2015 году у блёгу жыхара г.Растоў-на-Доне Andrewrostov [1] былі выкладзеныя фатаздымкі з апісаньнем паездкі па фэдэральнай аўтамабільнай дарозе М-4 “Дон” (Масква
– Варонеж – Растоў-на-Доне – Краснадар – Наварасійск) . Увагу каманды InformNapalm.org прыцягнулі фатаздымкі вайсковай тэхнікі, якая транспартуецца на
грамадзянскіх тралах.
Дакладныя каардынаты, дзе была зафіксаваная гэтая тэхніка: 47 ° 17’37 “N (47.293614) 39 ° 51’21” E (39.855788) [2].
Пасьля кансультацыяў з вайсковымі экспэртамі атрымалася ідэнтыфікаваць выяўленыя аб’екты. Гэтыя машыны ўваходзяць у склад найноўшага расейскага комплексу РЭБ “Барысаглебск-2”.
Даведка:
У 2009-2010 гадох комплекс “Барысаглебск-2” праходзіў свае першыя выпрабаваньні, а ў 2011 годзе было заплянаванае распачаць ягоную сэрыйную вытворчасьць [3].
У 2013 годзе ў аб’яднаньне Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) паступілі ля 8 комплексаў РБ-301Б “Барысаглебск-2”. У ліпені 2014 году на палігоне Калінаўскі ў Чачэнскай Рэспубліцы прайшлі спаборніцтвы дзеля выяўленьня лепшага экіпажу радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) аб’яднання ПВА. У спаборніцтвах было задзейнічанае 6 сучасных комплексаў РЭБ “Барысаглебск-2”. На тактычных вышкалах Усходняе вайсковае акругі (УВА) у Бураціі на палігоне “Бурдуны” у верасьні 2014 году таксама быў выкарыстаны найноўшы комплекс радыёэлектроннай барацьбы “Барысаглебск-2”, гэтая тэхніка паступіла ва УВА ў 2014 годзе. У 2015 годзе ў войскі ЗС РФ была заплянавая пастаўка яшчэ 6 комплексаў “Барысаглебск-2” [4].
Напачатку 2015 году комплекс паступіў ва ўзбраеньне ў матастралковае злучэньне УВА, якое дысьлякаванае ў Бураціі [5]. І ўжо ў чэрвені 2015 году быў пастаўлены ў матастралковае злучэньне ПВА, якое
дысьлакаванае ў Чачэнскай Рэспубліцы [6].
Зазначым, што ў фатападборцы расейскага блёгеру мы выявілі фатаздымак пункту кіраваньня. Тэхніка выглядае, як абсалютна новая, на траках ёсьць новыя скрыні ЗІП (запчасткі, інструмэнты і
прыналежнасьці), гэта дазваляе зь вялікай ступеньню верагоднасьці выказаць здагадку, што гэты пункт кіраваньня – Р-330КМВ з складу “Барысаглебск-2”.
Зробім невялікія тлумачэньні што да ідэнтыфікацыі.
У склад комплексу “Мандат” (савецкі папярэднік “Барысаглебска-2”) уваходзіў пункт кіраваньня (ПК) Р-330К на базе дзьвюх машынаў “Урал”. Таксама існуе комплекс “Піраміда” на базе МТ-ЛБ, але на ім зусім іншае навясное абсталяваньне [7], таму зафіксаваная адзінка тэхнікі была ідэнтыфікаваная менавіта, як ПК з складу комплексу “Барысаглебск-2”, бо найбольш адпавядае усім парамэтрам.
Варта зазначыць, што раней, падобная да яе машына [8], была заўважаная ў Луганску 31 сакавіка 2015 году, але памылкова была ідэнтыфікаваная, як “Ранжыр” [9].
Падкрэсьлім адную асаблівасць машыны, якая была заўважаная ў Луганску: на ёй усталяваныя экраны для руху праз водныя перашкоды, дарога сухая, а вышэй над гусеніцамі можна пабачыць сьляды вільгаці, магчыма, гэтая машына была перакінутая ва Украіну ня праз пункты пропуску, але праз раку Северскі Данец.
Нагадаем, што напачатку ліпеня каманда InformNapalm.org таксама ідэнтыфікавала дакладнае мейсцазнаходжаньне яшчэ адной расейскай станцыі перашкодаў, Р-330Ж “Житель” (рас.), якую тэрарыстычныя войскі задзейнічалі ў Макееўцы [11].
Спасылкі на матар’ялы, якія былі выкарыстаныя ў артыкуле:
[1]andrewrostov.ru/putevyie-zametki-po-trasse-m4
[2] www.google.com.ua/maps/place/47°17’37.0″N+39°51’20.8″E
[3] www.sozvezdie.su/newspaper/_22_dekabr_2009_g/borisoglebsk2__noviy_kompleks
[4] www.arms-expo.ru/armament/samples/1496/65526
[5] патриотам.рф/kompleks-reb-borisoglebsk-2v-postupil-v-vvo
[6] www.arms-expo.ru/news
[7] www.dishmodels.ru/wshow.htm?p=1340
[8] andrewrostov.ru/wp-content/uploads/2015/07/mm4_4.jpg
[9] obozrevatel.com/crime/58067-v-luganske-zamechen-rossijskij-ranzhir-fotofakt.htm
[10] informnapalm.org/10545-dzhoker-v-dele-o-volvo-buk-mh17
[11] informnapalm.org/10277-makeevka-stantsyya-pomeh-r-330zh-zhytel
Паводле: informnapalm.org