Найстарэйшага віцебскага актывіста Барыса Хамайду выпусцілі з ізалятара

Ён быў затрыманы пазаўчора ў судзе, калі прыйшоў падтрымаць журналістку Таццяну Мацвееву.

Барыс Хамайда

Барыс Хамайда


З віцебскага ізалятара часовага ўтрымання без складання пратакола адпусцілі вядомага актывіста Барыса Хамайду. Сёння ў яго мусіў адбыцца суд па адміністрацыйнай справе, але яе адправілі на дапрацоўку і сказалі актывісту чакаць позвы.
Мужчыну затрымалі пазаўчора ў судзе, куды ён прыйшоў, каб падтрымаць падчас судовага працэсу журналістку Таццяну Мацвееву, на якую ціснуць мясцовыя праваахоўнікі. Верагодней за ўсё, міліцыянтам не спадабалася «Пагоня», якую Хамайда носіць на шыі.
Нагадаем, 74-гадовы Барыс Хамайда з'яўляецца найстарэйшым віцебскім дысідэнтам. З 1997 года амаль кожны дзень ён прыязджае ў цэнтр да так званага «сіняга дома» і распаўсюджвае незалежную прэсу, за што яго не аднойчы затрымлівалі.