«Нам не ўсё адно». Як праходзіць марафон салідарнасці з палітвязнямі

У беларускіх турмах зараз пакутуюць каля паўтары тысячы палітычных зняволеных. І гэта толькі частка палітвязняў — тыя, хто ў спісах праваабаронцаў. Насамрэч ахвяр рэпрэсій рэжыма Лукашэнкі нашмат болей. 29 ліпеня — дзень салідарнасці беларусаў з палітвязнямі. 

cihi_pratest____fota_novy_czas__img_5187_logo.jpg.webp

Дэмакратычны рух у гэтыя хвіліны праводзіць анлайн-марафон дапамогі зняволеным з мэтай сабраць сродкі ім і іх сем’ям.

Марафон салідарнасці мае назву «Нам не ўсё адно», ён паўстаў з ініцыятывы незалежных медыя. Акцыя будзе працягвацца 12 гадзін, цягам гэтага часу будзе трываць збор на падтрымку для палітычных зняволеных і іх сем'яў. На гэты час ужо сабрана амаль 130 тысяч еўра, мэта марафону — 200 тысяч.

Марафон праходзіць на шматлікіх ютуб-каналах у жывым эфіры, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай. Да трансляцыі далучаюцца палітыкі, блогеры, дзеячы культуры, спартоўцы, грамадскія актывісты. Марафон будзе працягвацца да 22 гадзін вечара па Мінску.

Арганізатары адзначаюць, што данаты неабыякавых беларусаў збіраюцца на адзіны рахунак. Кантраляваць размеркаванне сродкаў для палітзняволеных будзе назіральная рада прадстаўнікоў медыяў.

Таксама арганізатары папярэджваюць: не варта рэпосціць акцыю салідарнасці з Беларусі, не лайкаць і не каментаваць эфіры з персанальных акаўнтаў, а таксама пераводзіць ахвяраванні толькі праз рахункі сяброў і блізкіх, што жывуць за мяжой.

Падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна па гэтай спасылцы

bez_imeni_6_logo.png