«Нам не ўсё адно». На марафоне салідарнасці сабрана 200 тысяч еўра! Кожную гадзіну дадаецца каля 30 тысяч
У беларускіх турмах зараз пакутуюць каля паўтары тысячы палітычных зняволеных. І гэта толькі частка палітвязняў — тыя, хто ў спісах праваабаронцаў. Насамрэч ахвяр рэпрэсій рэжыма Лукашэнкі нашмат болей. 29 ліпеня — дзень салідарнасці беларусаў з палітвязнямі.

Дэмакратычны рух у гэтыя хвіліны праводзіць
анлайн-марафон дапамогі зняволеным з мэтай сабраць сродкі ім і іх сем’ям.
Марафон салідарнасці мае назву «Нам
не ўсё адно», ён паўстаў з ініцыятывы незалежных медыя. Акцыя будзе працягвацца
12 гадзін, цягам гэтага часу будзе трываць збор на падтрымку для палітычных
зняволеных і іх сем'яў.
Марафон праходзіць на шматлікіх ютуб-каналах у жывым эфіры, а таксама на канале Святланы Ціханоўскай. Да трансляцыі далучаюцца палітыкі, блогеры, дзеячы культуры, спартоўцы, грамадскія актывісты. Марафон будзе працягвацца да 22 гадзін вечара па Мінску.
Крыніца: Святлана Ціханоўская [ youtube ]
Арганізатары адзначаюць, што данаты неабыякавых беларусаў збіраюцца на адзіны рахунак. Кантраляваць размеркаванне сродкаў для палітзняволеных будзе назіральная рада прадстаўнікоў медыяў.
Таксама арганізатары папярэджваюць:
не варта рэпосціць акцыю салідарнасці з Беларусі, не лайкаць і не каментаваць
эфіры з персанальных акаўнтаў, а таксама пераводзіць ахвяраванні толькі праз
рахункі сяброў і блізкіх, што жывуць за мяжой.
Падтрымаць палітзняволеных і іх сем'і можна па гэтай спасылцы.
