Напрыканцы красавіка ў Паставах садзілі дрэвы
З 21 па 28 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у краіне праходзіў “Тыдзень лесу–2012. Сёлета ён прысвячаўся 130-годдзю з
дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У іх гонар у заключны дзень тыдня ў Паставах была закладзена першая алея будучага парку.
У гэтым годзе пад дэвізам “Новыя лясы — нашчадкам у спадчыну добраахвотная акцыя праводзілася ў раёне ў пяты раз. Яе арганізатарам з’яўляўся лясгас.
З 21 па 28 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у краіне праходзіў “Тыдзень лесу–2012. Сёлета ён прысвячаўся 130-годдзю з
дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У іх гонар у заключны дзень тыдня ў Паставах была закладзена першая алея будучага парку.
У гэтым годзе пад дэвізам “Новыя лясы — нашчадкам у спадчыну добраахвотная акцыя праводзілася ў раёне ў пяты раз. Яе арганізатарам з’яўляўся лясгас.
— Штогод на землях ляснога фонду Пастаўшчыны лес высаджваецца ў сярэднім на 100–120 гектарах, — адзначыў галоўны ляснічы Віктар Дзіковіч. — Сёлета маладыя
насаджэнні занялі 110-гектарную плошчу. Як і планавалі, іх пасадку завяршылі ў красавіку. Асабліва напружана давялося папрацаваць работнікам Камайскага, Лынтупскага і Груздаўскага лясніцтваў, дзе
ёсць найбольш прыдатных мясцін для пасадкі лесу. Для іх і іншых калектываў рашаючым стаў апошні тыдзень красавіка. На працягу яго не толькі прымнажалі аб’ёмы маладых насаджэнняў, але і
займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторый. З дапамогай навучэнцаў Пастаўскага каледжа і шэрага школ, работнікаў дзяржаўных устаноў на значнай плошчы лясы былі ачышчаны ад смецця і драўнінна-хмызняковай
расліннасці. Гэту работу выканалі на 20 кіламетрах лесапалос, якія прылягаюць да дарог рэспубліканскага значэння. Мы актыўна падтрымалі ініцыятыву жыллёва-камунальнай службы раёна па закладцы парку
адразу за АЗС–22 “Віцебскаблнафтапрадукта ў мікрараёне вуліцы Будаўнікоў.
Тут у суботу “высадзіўся працоўны дэсант з ліку прадстаўнікоў УП ЖКГ, лясгаса, першага Асобнага авіяцыйнага атрада органаў Пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, філіяла ААТ
“Белаграпрамбанк у г. Паставы, раённага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва і школьнага лясніцтва “Ялінка СШ №4.
Яго ўдзельнікі з цікавасцю даведаліся ад інспектара па азеляненні УП ЖКГ Юліі Клімюк, што тэрыторыя паміж аўтазаправачнай станцыяй і жылой забудовай з цягам часу будзе ператворана ў маляўнічую зону
адпачынку з алеямі, паркам, пешаходнымі дарожкамі, лаўкамі, вадаёмам з перакідным мастком, спартыўнымі і гульнёвымі пляцоўкамі. Словам, яна набудзе такі ж добраўпарадкаваны выгляд (а мабыць, і
прыгажэйшы), які цяпер мае суседняя тэрыторыя.
Пасадка ліп і бяроз аказалася не такой простай справай, як здавалася на першы погляд. Але крок за крокам удзельнікі акцыі ўсё больш спрактыкавана і ўмела ўпраўляліся з рыдлёўкай, асцярожна прысыпалі
карэньчыкі маладых дрэўцаў, палівалі іх. Першыя дзвесце бярозак і ліпак, вырашчаных у пітомніку лясгаса, павінны прыжыцца, бо садзілі іх з любоўю. У далейшым у парку з’явяцца клёны, каштаны,
маньчжурскі арэх, іншыя насаджэнні. Прычым, алеі пралягуць усяго за некалькі дзясяткаў метраў ад урочышча “Сасноўка, якое ў свой час таксама стварылі гараджане.
— Самы актыўны ўдзел у пасадцы сасонак (а было гэта ў сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя) прымалі члены нашага школьнага лясніцтва, — успамінала яго кіраўнік, настаўніца СШ №4 В.
П. Шурпік. — Вунь як вымахалі дрэвы! І на гэтым месцы праз гадоў пятнаццаць будуць радаваць беластволыя бярозы, духмяныя ліпы, стракатыя клёны…
Паводле westki.info