Не было сертыфікатаў. У Расіі ўтылізавалі 37,7 тон груш з Беларусі
«Няправільную» садавіну проста закапалі ў зямлю.
![photo_1453487021979_5b739b2849f4.jpeg photo_1453487021979_5b739b2849f4.jpeg](/img/v1/images/photo_1453487021979_5b739b2849f4.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Супрацоўнікі Смаленскай мытні сумесна з інспектарамі ДПС спынілі два грузавікі, якія рухаліся з боку Беларусі ў аб'езд фітасанітарнага кантролю і перавозілі 37,7 тон груш, паведамляе «Рассельгаснагляд». Аказалася, што ў кіроўцаў няма фітасанітарных сертыфікатаў і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць бяспеку садавіны.
Грушы ўтылізавалі — пахавалі без папярэдняга драбнення,
перавозчыкі — грамадзяне Беларусі, яны прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.
Паводле reform.by.