«Не страляйце ў журналіста!» Рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі ў 2020 годзе

У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" бачыць парушэнне правоў журналістаў, звязанае з выкананнем імі прафесійнай дзейнасці.

Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што журналісты ў краіне за 2020 год у суме адбылі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.

  • 8 журналістаў застаюцца за кратамі і сёння
  • 284 затрыманні адбыліся з дня выбараў, 9 жніўня
  • 56 выпадкаў гвалту з 9 жніўня
  • 134 журналісты былі пад вартай
  • 40 адбывалі арышт

БАЖ абнаўляе табліцу рэпрэсій супраць журналістаў на сваім сайце.