Баскетбалістку Алену Леўчанка арыштавалі яшчэ на трое сутак і не выпусьцілі з Акрэсціна
Пра гэта паведамілі бацькі спартсменкі. Алена Леўчанка павінна была выйсці сёння пасля
адбыцьця 15-дзённага арышту. Яе сустрэць прыйшлі некалькі дзясяткаў
чалавек.
Нагадаем, Алену Леўчанка затрымалі 30 верасня ў Нацыянальным аэрапорце перад вылетам на планавае лячэнне і рэабілітацыю. Спачатку яе даставілі ў Ленінскае РУУС, а ўжо адтуль у ізалятар. Адваката да яе не дапусцілі, спаслаўшыся на каронавірусам, судзілі праз скайп.
Прафесійная баскетбалістка, уладальніца бронзавай узнагароды чэмпіянату Еўропы, фіналістка жаночай Нацыянальнай баскетбольнай лігі была сярод першых прадстаўнікоў беларускага спорту, хто акрэсліў сваю грамадзянскую пазіцыю. Яна публічна абурылася маштабам фальсіфікацыі вынікаў галасавання і садызмам сілавікоў, якія расстрэльвалі, калечылі, гвалцілі мірных пратэстоўцаў.
Акрамя Леўчанкі, арышты адбываюць наступныя спартоўцы:
капітан зборнай у рэгбі Марыя Шакура (10 сутак),
кіраўнік клюбу дзюдо Канстанцін Палей (15 сутак),
шматразовы чэмпіён сьвету ў тайскім боксе Юры Булат (15 сутак),
шматразовая чэмпіёнка Беларусі ў тайскім боксе Аляксандра Сітнікава (10 сутак).