«Не знайшлося нікога, каб забраць хлопца». Сабака Аліс шукае дом пасля смерці гаспадара

У адной з беларускіх вёсак пасля смерці гаспадара застаўся адзін сабака Аліс. Яму тэрмінова патрэбны новы дом.

272134016_974453580146843_6228832849988542812_n.jpg

«Аліс — вельмі добры сабака!»піша пра чарнявага хатняга гадаванца карыстальніца Фэйсбука Людміла Гурыновіч.

«Са 160 дамоў у вёсцы не знайшлося нікога, каб забраць хлопца пасля смерці гаспадара: хто хоча — не можа, хто можа — не хоча... — распавядае Людміла. — Я магу толькі прыходзіць да яго адзін-два разы на дзень, каб выгуляць / пакарміць / пагладзіць, увесь астатні час ён адзін у пустым двары, у цёплай, але ўсё-ткі будцы, на доўгім, але ўсё-ткі ланцугу... Так, гэта лепш, чым бамжаваць па наваколлі або спрабаваць выжыць на Гурскага, але ўсё-ткі...»

Жыхарка Мінска дае такую «характарыстыку» сабаку: «Плюс-мінус тры гады, невялікі, добра ахоўвае, добра ходзіць на рулетцы, на 99,9% упэўненая, што не будзе гадзіць у доме, таму што нават цяпер ён не гадзіць каля будкі, а чакае мяне, рулетку і каманду «"Гуляць, мой харошы!"»

Зварот да тых, хто гатовы ўладкаваць лёс Аліса, гучыць так: «Калі вы чалавек, які хоча і можа даць хлопцу шанец на нармальнае сабачае жыццё — са смачнай ежай, са шпацырамі, з пачухонамі за вухам, калі ласка, тэлефануйце / пішыце: +375 (44) 751-13-51, Варвара Кулаева».