Не ўсё адназначна з моваю
Дэлегаты з’езду Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны выступілі са зваротам да ўладаў Беларусі абвесціць 2012 год “Годам беларускай мовы ў гонар юбілеяў класікаў айчыннай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. А таксама прапануюць увесці ў Закон пункты аб падтрымцы беларускай мовы. Паўнамоцтвы старшыні ТБМ Алега Трусава працягнутыя на тры гады — дэлегаты з'езду пераабралі яго старшынёй арганізацыі яшчэ на адзін тэрмін. Сіла правадырскага слова
Дэлегаты з’езду Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны выступілі са зваротам да ўладаў Беларусі абвесціць 2012 год “Годам беларускай мовы ў гонар юбілеяў класікаў айчыннай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. А таксама прапануюць увесці ў Закон пункты аб падтрымцы беларускай мовы. Паўнамоцтвы старшыні ТБМ Алега Трусава працягнутыя на тры гады — дэлегаты з'езду пераабралі яго старшынёй арганізацыі яшчэ на адзін тэрмін.
Сіла правадырскага слова
Чарговы ХІ з’езд Таварыства беларускай мовы сабраў больш за сотню дэлегатаў і ганаровых гасцей з колаў інтэлігенцыі. Кіраўніцтва ТБМ распавядала пра набыткі грамадскай арганізацыі. У
прыватнасці, старшыня ТБМ Алег Трусаў адзначыў факты таго, што былі праведзеныя тры нацыянальныя дыктоўкі, упершыню на дзяржаўным узроўні адзначаліся 600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы, выйшлі статуты
Узброеных сіл на беларускай мове, з’явіўся літаратурны часопіс для моладзі “Верасень.
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў заявіў, што арганізацыя ініцыюе заканатворчы працэс. “Мы хочам, каб улада прыняла дадатак да закона аб падтрымцы
беларускай мове. Аналагічна зрабіў Назарбаеў, а мы ж з ім цяпер у хаўрусе, то будзем браць казахскі досвед. Тым больш, што беларусаў — 80%, а казахаў — усяго 52%, аднак яны
захоўваюць сваю мову, — паказвае арыенціры спадар Трусаў. І расказвае пра чароўныя інструменты ўплыву на чыноўнікаў — цытаты Аляксандра Лукашэнкі. Напрыклад, такая:
“На Беларусі ніколі не перасохнуць крыніцы народнай мудрасці, таленту, любові да роднай мовы, культуры, традыцыі, бацькаўшчыны.
— Добрых цытат кіраўніка дзяржавы пра мову ў мяне восем штук. Я іх усе ведаю і пасылаю чыноўнікам, ад гэтага 100-працэнтны станоўчы вынік. Гэта дубіна, якой можна даць па галаве любому
непрыхільніку беларускай мовы, — рэзюмуе кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя беларускага першадрукара.
ТБМ на шлях праваабаронцаў
Мовазнаўца Вінцук Вячорка мяркуе, што цяпер моўная сітуацыя ў краіне горшая, чым у савецкія часы. І таму ТБМ трэба пераходзіць да праваабарончай дзейнасці. “Напэўна, трэба камусьці
спрабаваць паразумецца і з гэтай уладай, каб яна не душыла беларускія ініцыятывы. А некаму трэба прад’яўляць доказы, што ўлада маргіналізацыю беларускай мовы не пакінула і не
пакіне. І ў гэтым сэнсе такія арганізацыі, як Таварыства беларускай мовы, мусяць станавіцца ў поўным сэнсе праваабарончымі. Гэта значыць, выкарыстоўваць методыку праваабарончых арганізацый —
рабіць маніторынг парушэнняў, падтрымліваць людзей, якія ўступаюць у бойку за свае моўныя правы, улада мусіць адчуваць, што шматлюдная жывая арганізацыя стаіць на абароне сваіх сябраў,
— агучвае свае прапановы Вінцук Вячорка.
У доказ сваёй пазіцыі спадар Вячорка прыводзіць факты скарачэння колькасці беларускамоўных школ, вынікі перапісу насельніцтва — роднай беларускую мову прызналі на 15 % менш, а штодня на
ёй гавораць менш на 20 %, чым у ранейшым перапісе.
“Калі Уладзімір Пуцін заяўляе, што руская мова — гэта моўная еднасць постсавецкай прасторы, то зразумела, што ў такім разе руская мова ў Беларусі з яе надзвычай высокім
статусам ёсць стратэгічным таварам на продаж, за які купляецца геапалітычная прыхільнасць, танныя нафта, газ і г.д. І беларуская мова ў такім разе ёсць толькі сродкам, каб купцу асноўнага
тавару можна было раздзьмуць на яго цэны. І таму нас маргіналізуюць, аднак пакідаюць пэўныя астраўкі, кшталту культурна-асветніцкай дзейнасці, -- зазначае мовазнаўца.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў таксама звяртае ўвагу на моўную праблему школы. “Сітуацыя цяпер не адназначная — з аднаго боку, за гэтыя дзесяць гадоў павага да тых, хто гаворыць
па-беларуску, значна павялічылася. І асабліва сярод маладога чынавенства, бо да ўлады прыходзяць людзі, якія засталі беларускае адраджэнне. Кепска тое, што Міністэрства адукацыі, асабліва калі яго
ўзначальваў Радзькоў, фактычна знішчыла беларускамоўную школу. Дзякуй Богу, да ВНУ не дабраліся, бо паставілі кляймо, што там няма нічога беларускага, то мы цяпер выкладаем ва ўніверсітэтах
па-беларуску і нас ніхто не чапае. А школьнікі, асабліва калі іх бацькі не з вёскі, не ведаюць беларускую мову, не разумеюць яе. От трагедыя! Калі за бліжэйшыя тры гады мы не ператворым ТБМ у
моладзевую структуру, то можна пісаць мемуары. Актыўных сябраў у нас шэсьць тысяч, з іх дзве траціны – ад 14 да 30 год, -- распавядае пра стратэгічныя планы ТБМ у кантэксце
надзённых праблем Трусаў.
Малады кіраўнік магілёўскай абласной філіі ТБМ Алег Дзьячкоў у якасці настаўлення раіць працаваць з аўдыторыяй крэатыўна і сучаснымі метадамі. Экскурсіі, гістарычныя паралелі, фільмы –
каб усе па-беларуску і інтэрактыўна было. “Так, можна ківаць на ўладу, што яна нічога не робяць для беларускамоўнага асяродку. Але колькі можна стагнаць? Трэба ўжо і самім нешта ствараць ды
ладзіць, — падводзіць лагічную рысу да з’езду ТБМ Дзячкоў.