Нечаканая добрая навіна: сям'я палітвязняў Крупенічаў на волі і ў бяспецы!
Палітзняволеных мужа і жонку Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча адпусцілі на волю. Яны пакінулі Беларусь, паведамляе Вясна.
![photo_2021_11_10_14_04_46.jpg photo_2021_11_10_14_04_46.jpg](/img/v1/images/photo_2021_11_10_14_04_46.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У пятніцу 5 лістапада іх пакаралі ў дзявяты раз на 15 сутак кожнага па арт. 19.11 КаАП за перасылы адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава. Агулам у мужа і жонкі налічвалася 126 і 127 сутак арышту па дзевяці пастановах суда.
Нягледзячы на пастановы аб арышце, увечары 5 лістапада пасля суду Сяргея і Анастасію адпусцілі на волю з ІЧУ на Акрэсціна без тлумачэння прычынаў. Яны ў хуткім часе пакінулі Беларусь. Цяпер яны ў бяспецы.