«Прыналежнасць да анархічнага руху не можа выкарыстоўвацца як падстава пры вынясенні прысуду!»
Заўтра ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенаму блогеру, аўтару «Новага Часу» і актывісту анархісцкага руху Мікалаю Дзядку вынясуць прысуд. Пракурор Антон Цюменцаў запрасіў для яго пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў.

Трэцяга лістапада абаронца палітвязня Святлана Гарбаток выступіла ў судовых спрэчках з прамовай.
«Прашу прыняць пад увагу, што мой падабаронны хоць і з'яўляецца, як ён сам не адмаўляе і заяўляе, прыхільнікам анархічнага руху, разам з тым, дадзеная прыналежнасць да названай філасофіі ні ў якім разе не можа яго адмоўна характарызаваць, не можа выкарыстоўвацца як дыскрымінацыйная падстава пры пастанове прысуду».
Чытаць прамову цалкам (з Беларусі — праз VPN).
Прысуд будзе абвешчаны 10 лістапада ў 10:00.

