Ніне Багінскай стала блага перад Маршам пенсіянераў
Сімвал беларускага пратэсту Ніна Багінская прыйшла на Марш Жалобы, які павінен хутка пачацца з удзелам сталічных пенсіянераў. Але раптам ёй стала кепска, была выклікана хуткая. Пачатак Марша — а 14-й гадзіне. Сілавікі ўжо ачапілі Плошчу Незалежнасці. Не працуе і станцыя метро «Плошча Леніна».
![200141000966_57547.jpg 200141000966_57547.jpg](/img/v1/images/200141000966_57547.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)