Жанчыны гуляюць па Мінску 14 лістапада
І дождж не перашкода.

Сёння ў Мінску праходзіць жаночы марш-кідок. У розных кутках горада з'яўляюцца жанчыны з кветкамі. Дам з букетамі заўважылі каля ЦУМа. Каля парку Горкага ішла Ніна Багінская разам з невялікай купкай жанчын. Каля іх спыніўся мікрааўтобус, з якога выйшлі двое людзей у чорным, але нікога не затрымалі.
Таксама жанчыны з кветкамі выйшлі да мемарыяла Тарайкоўскага каля станцыі метро "Пушкінская".

Між тым па праспекце Незалежнасці курсуюць характэрныя мікрааўтобусы і аўтамабілі ДАІ. Ачэпленыя таксама плошчы Перамогі і Незалежнасці. Там устаноўлены агароджы і стаяць сілавікі ў плашч-палатках.