«Мы заслужылі права хадзіць па сваёй зямлі». Марш Жалобы з удзелам пенсіянераў скончыўся затрыманнямі (фота, відэа)
Людзей ужо шмат, нягледзячы на тое, што шмат і міліцыі.
У цэнтры беларускай сталіцы распачаўся Марш Жалобы, у якім традацыйна па панядзелках удзельнічаюць людзі сталага веку. Яны сабраліся каля Плошчы Незалежнасці і памалу рушылі ўздоўж галоўнага праспекта Мінска.
Нагадаем, што перад Маршам Ніна Багінская адчула сябе блага, ёй выклікалі хуткую.
Марш праходзіць пад пільнай увагай сілавікоў, якія папярэджваюць, што мерапрыемства несанкцыянаванае.
Крыніца — «Кулуары Куку».
Дарэчы Ніне Багінскай палепшала, і яна далучылася да Марша.
Фота TUT.BY
Крыніца — TUT.BY.
Сілавікі працягваюць агучваць папярэджанні, што шэсце не мае санкцыі уладаў. Людзі адказваюць: «Мы заслужылі права хадзіць па сваёй зямлі, колькі хочам».
А ніжэй — Гродна. Тут на вуліцы таксама выйшлі пенсіянеры. Яну гулялі з сабачкам. І трымя міліцыянерамі.
Крыніца — «Наша Ніва».
Крыніца — «Мая краіна Беларусь».
Ацаніце колькасць людзей. Здаецца, іх больш за тысячу.
Марш пенсіянераў дайшоў да фінальнай кропкі — плошчы Якуба Коласа.
Як мінімум адзін чалавек затрыманы напрыканцы Марша жалобы на плошчы Якуба Коласа.
Пазней стала вядома пра затрыманне мужчыны 1957 года нараджэння.