Нягледзячы на бязвіз. Беларусы ездзяць у Літву часцей, чым літоўцы ў Беларусь
Бязвізавы рэжым з Беларуссю дзейнічае два месяцы, яго для грамадзян Літвы і Латвіі, увяла Беларусь. Гэтым карыстаецца нямала жыхароў Літвы. Аднак беларусаў у Літву прыязджае нашмат больш, чым літоўцаў у Беларусь, піша Delfi.
У мінулую сераду агенцтва БелТА паведамляла, што з 15
чэрвеня Беларусь наведала больш за 68 700 грамадзян Літвы. Аднак прадстаўнік
Службы аховы дзяржмяжы (САДМ) Рокас Пукінскас адзначыў, што беларусаў у Літву
прыязджае нашмат больш, чым літоўцаў у Беларусь.
— У траўні грамадзяне Літвы перасякалі мяжу з Беларуссю,
больш за 79 000 разоў (гэта паездкі ў абодва бакі). Ёсць і людзі, якія ездзілі па
3-4 разы, мы фіксуем агульную колькасць выпадкаў перасячэння мяжы. Мы не можам
вылучыць колькасць асобных людзей, бо адзін і той жа чалавек можа ездзіць
шмат разоў за месяц. У чэрвені гэты паказчык складае 96 291, — сказаў
Пукінскас. — Мы бачым, што беларуская прапаганда радуецца таму, што да іх едзе
шмат літоўцаў, але на справе беларусаў у Літву прыязджае больш.
Напрыклад, у траўні ў абодва бакі мяжу перасеклі больш за
120 000 беларусаў, а ў чэрвені — больш за 137 000.
Ён заўважыў, што ў САДМ няма дадзеных, колькі літоўцаў
ездзіць у Беларусь з-за ўвядзення бязвізавага рэжыму. Акрамя таго, паводле яго
слоў, літоўцы і раней ездзілі ў Беларусь без візы — яны маглі атрымаць яе на
мяжы. Пры гэтым жыхароў краіны перыядычна папярэджваюць аб тым, што такія
паездкі могуць уяўляць пагрозу.
— У Беларусь ездзяць у асноўным жыхары памежных раёнаў,
суседніх населеных пунктаў, для якіх такія паездкі сталі крыніцай існавання або
дадатковага заробку. Справа ў тым, што, калі чалавек, дакументы ў якога ў
парадку, перасякае мяжу, у памежнікаў няма падстаў для таго, каб не выпускаць
яго, — заўважыў прадстаўнік САДМ.
Са слоў Пукінскаса, беларусы карыстаюцца дзейнымі дагэтуль візамі і ездзяць праз Літву адпачываць за мяжу — праз Медзінінкай накіроўваюцца ў Віленскі аэрапорт.
— Мы можам зрабіць асцярожны выснову — Літва і Еўрасаюз для беларусаў прывабней, чым Беларусь для літоўцаў. Не трэба выключаць і той факт, што беларусы ездзяць у Літву за пакупкамі, нягледзячы на тое што некаторыя тавары ў Літве даражэй, чым у Беларусі. Але, мабыць, у некаторых людзей ёсць грошы, і яны хочуць іх траціць, — сказаў прадстаўнік САДМ.
Ён не выключае, што некаторыя беларусы прыязджаюць у Літву
на адпачынак, аднак дакладна вызначыць прычыну прыезду складана.
— Чалавек можа сказаць, што прыехаў на пахаванне або да
сваякоў, але на самай справе едзе да бліжэйшай запраўкі, а потым назад.
Паездкі — асабістая справа, такой статыстыкі ў нас ужо няма, — сказаў Пукінскас.
Бязвізавы парадак уезду ў Беларусь дазволілі для грамадзян
Літвы і Латвіі 15 красавіка. Пазней ён быў падоўжаны да канца бягучага года. З
1 ліпеня да канца года бязвізавы ўезд і дазволілі грамадзянам Польшчы.