Нобель па літаратуры дастаўся французу Патрыку Мадыяно

У чацьвер абвесцілі вынікі Нобелеўскай прэміі па літаратуры.



2b34bb7114ab327fb234556d0d6f50d3_w499_h332_q75.jpg

У гэтым годзе пераможцам стаў француз Патрык Мадыяно. Ён шырока вядомы ў Францыі і за межамі краіны як пісьменнік і сцэнарыст, творчасць якога звязаная з тэмай акупацыі Францыі падчас Другой сусветнай вайны.

Першы раман Патрыка Мадыяно быў апублікаваны ў 1968 г. пад назваю "Плошча зоркі".

Гэта не першая прэмія пісьменніка (але, бясспрэчна, першая ўзнагарода такога маштабу) — раней Патрыку Мадыяно прысуджаліся прэміі Французскай акадэміі, Ганкураўская прэмія, літаратурная прэмія князя Манакскага ды іншыя ўзнагароды за розныя творы.