"Сцяна Шчоткінай" атрымала вядомасць ад першай сацыяльнай выявы — партрэта экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай з надпісам, што гэта яна прыдумала падатак на беспрацоўе. Калі работнікі ЖЭСа знішчылі гэты партрэт, на яго месцы
з'явіўся надпіс "Вы ж самі ўсё разумееце".
З таго часу невядомыя мастакі спаборнічаюць з ЖЭСам. На сценцы ўжо з'яўляліся партрэты старшыні Савета Рэспублікі
Міхаіла Мясніковіча і фраза Марціна Лютара Кінга "Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Нямеччыне, было законным".