Новы эвакуацыйны рэйс для мігрантаў з Мінска адменены
Спецрэйс з Беларусі ў Ірак, запланаваны на чацвер для мігрантаў, адменены паводле рашэння «Iraqi Airways», паведамляе «Еўрарадыё».
Рэйс у Багдад з Мінска на 25 лістапада значыўся ў раскладзе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». Яго павінна была выконваць авіякампанія «Iraqi Airways» на самалёце «Boeing 737-800». Як планавалася, спецрэйс вывезе з Беларусі ў Багдад больш за 100 мігрантаў. У сераду замежныя грамадзяне ўжо пачалі прыбываць у аэрапорт Мінска, частка з іх чакала рэйса ў транзітнай зоне.
Як паведамлялася раней, першы вывазны рэйс з іракскімі мігрантамі адправіўся з Мінска ў Багдад 18 лістапада. На яго зарэгістраваліся 431 чалавек. У панядзелак, 22 лістапада, Беларусь пакінулі яшчэ 118 уцекачоў.