640 сем'яў просяць умяшацца ў сітуацыю з будаўніцтвам дамоў

Чарговы «жыллёвы» заклік да кіраўніка краіны з'явіўся ў сеціве. У гэты раз яго размясцілі ад імя 640 сем'яў, якія заплацілі вядомаму забудоўшчыку «Тамбаз» за новыя кватэры ў ЖК «Аркадзія».

Будаўніча-мантажныя работы на будпляцоўцы не вядуцца з мая 2017 года, тэрміны пагашэння аблігацый мінаюць. У людзей няма гарантый, што яны калі-небудзь атрымаюць кватэры, але ў іх ёсць надзея, што ў сітуацыю ўмяшаецца кіраўнік дзяржавы.



«Тамбаз» будуе ў Мінску больш за 20 гадоў, у кампаніі добрая рэпутацыя. Сітуацыя з прыпыненнем будаўніцтва двух жылых дамоў у комплексе «Аркадзія» апынулася поўнай нечаканасцю для тых, хто купіў там аблігацыі. Адзін з кіраўнікоў кампаніі, Леў Хаюцін, распавёў, што прывяло да прыпынення будаўніцтва і як кампанія спадзяецца выйсці са складанай сітуацыі.

Паводле tut.by