Новы Чарнобыль? Не, дзякуй!

Стывен Фрай заклікаў падпісаць петыцыю супраць АЭС у Беларусі.



fraj.jpg

«Яшчэ адзін Чарнобыль? Не, дзякуй! Далучайцеся да мяне — падпішыце петыцыю, каб заблакаваць сумнеўную новую атамную станцыю ў Беларусі»,— напісаў у сваім Твітары вядомы брытанскі акцёр.

fraj_tweet.jpg


Сама петыцыя размешчана на сайце Change.org беларускім «Свабодным тэатрам» і адрасавана структурам Еўрасаюза.
Стывен Фрай — англійскі акцёр, пісьменнік і драматург, вядомасць якому прынеслі перш за ўсё ролі ў брытанскіх камедыйных тэлесерыялах.
Таксама ён вядомы па фільмах «Аліса ў краіне цудаў», дзе сыграў Чашырскага ката, «Шэрлак Холмс: Гульня ценяў», у якой выканаў ролю брата Холмса, «Хобіт: Пусташ Смаўга», дзе Фрай зняўся ў ролі мэра Эсгарота.
Еўрарадыё