Новыя станцыі мінскага метро адкрыюць да 7 лістапада
Да 7 лістапада ў Мінску плануюць запусціць трэцюю лінію метро, працягласцю больш за 7 кіламетраў.
На новай, трэцяй, лініі мінскага метро будзе 14 станцый, яна злучыць поўдзень і поўнач беларускай сталіцы з яе цэнтрам. Але 7 лістапада пасажыры змогуць скарыстацца толькі чатырма з іх.
Зрэшты, дата адкрыцця трэцяй веткі метро пераносілася ўжо некалькі разоў. Паводле папярэдніх планаў, яе павінны былі адкрыць і да прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.
Першымі адкрыюць чатыры станцыі — "Кавальскую Слабаду", "Вакзальную", "Плошчу Францішка Багушэвіча", "Юбілейную плошчу". Абвяшчаецца, што адкрыць гэтыя станцыі ўжо зусім хутка — да 7 лістапада.
Адкрыецца і самая глыбокая станцыя мінскага метро — "Юбілейная". Яна заглыбленая на 32 метры ад паверхні.