У Мінску затрымалі жанчын з бчб-парасонамі
Інфармацыя з'явілася ў тэлеграме.
![photo_2020_10_24_13_56_07.jpg photo_2020_10_24_13_56_07.jpg](/img/v1/images/photo_2020_10_24_13_56_07.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамляюць тэлеграм-каналы, у суботу 24 кастрычніка невядомыя схапілі жанчын з БЧБ-парасонамі на вуліцы З. Бядулі, пасадзілі ў белы бус і павезлі. ў невядомым накірунку.
У суботу часта адбываюцца шпацыры жанчын: жанчыны гуляюць па горадзе невялікімі групамі, з кветкімі і сімволікай бел-чырвона-белых колераў. Верагодна, затрымалі ўдзельніц такой акцыі.