Затрыманы два ўдзельніка кааператыву «Улётка»
Пра гэта ўдзельнікі друкарскага кааператыву распавялі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
"Учора ўначы затрымалі двух удзельнікаў нашага калектыву Дашу Мельнікаву і Мішу Травульку. Яны знаходзіцца ў ІЧУ, верагодней за ўсё іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці па артыкуле 23.34.
Дашу ўжо затрымлівалі па гэтым артыкуле ў жніўні. Тады яе схапілі проста на маршы, збілі, але адпусцілі, склаўшы пратакол. Рабят не спалохалі рэпрэсіі, яны не адмовіліся ад сваёй пазіцыі і аказаліся ў жорнах сістэмы".
Варта адзначыць, што 5 кастрычніка двое іншых удзельнікаў кааператыву Кастусь Несцяровіч і Яўген Дзяткоўскі былі асуджаны на 15 сутак кожны за ўдзел у маршах. У верасні ў памяшканні кааператыву міліцыя шукала "забароненыя ўлёткі"
"Мы працягваем працу і заклікаем да салідарнасці з затрыманымі таварышамі!", — кажуць удзельнікі кааператыву.
А вось тут больш інфармацыі пра друкарскі кааператыў "Улётка":