Нумар беларускай «Камсамолкі» з самым масавым мітынгам на вокладцы не выйшаў у друк
Нумар «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» у аўторак не выйшаў у друк, паведаміла выданне на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
— Паважаныя чытачы і падпісчыкі, сёння не выйшаў штодзённы выпуск «Камсамольскай праўды» ў Беларусі», — паведаміла КП. — Прычыны — наша позняя здача нумара ў друк (але, гэта не перашкаджала аддрукаваць газету ў апошнія два тыдні) і паломка друкаванай машыны ў друкарні.
Беларуская «Камсамолка» друкуецца ў Доме друку.
Выданне абвясціла, што тэрмінова шукае друкарню, якая аператыўна надрукуе 20-21 тысячу асобнікаў. Менш чым праз гадзіну друкарня была знойдзена.
На вокладцы гэтага нумара — самая масавая акцыя пратэсту ў гісторыі краіны, унутрыа — павяданні пацярпелых ад сілавікоў.
Падзеям, якія адбыліся ў краіне пасля выбараў, быў прысвечаны і суботні выпуск выдання, на вокладцы якога былі апублікаваныя фота збітых на Акрэсціна людзей.
Паводле tut.by