Орша: Чарговы ператрус у Ігара Казмерчака

Нармальна "Цудоўная крама" ў Оршы працаваць пакуль не можа: амаль кожны дзень ці міліцыянты прыязжаюць у краму, ці выклікаюць уладальніка крамы да сябе.

Ігар Казмерчак. Фота: БАЖ

Ігар Казмерчак. Фота: БАЖ

У аршанскага праваабаронцыі і аднаго з уладальнікаў крамы нацыянальнай атрыбутыкі Ігара Казмерчака 8 кастрычніка прайшоў чарговы ператрус.

Як паведамляе сайт orsha.eu, "Цудоўная крама" ў Оршы ўсё яшчэ не можа працаваць па сваім раскладзе, бо амаль кожны дзень ці міліцыянты прыязжаюць у краму, ці міліцыя выклікае ўладальніка крамы да сябе. 8 кастрычніка міліцыянты прыйшлі ў краму каля 17 гадзіны. Яны ўручылі позву з'явіцца ў міліцыю. І... правялі вобшук дома ў Ігара Казмерчака.

Цікавіць міліцыянтаў не толькі праца крамы нацыянальнай атрыбутыкі, але і фінансавы стан сайта orsha.eu, уладальнікам якога таксама з'яўляецца Ігар Казмерчак. Значная частка папярэдніх допытаў тычылася таго, колькі, як і хто плоціць за рэкламу на сайце.

spring96.org