Пачаўся збор ахвяраванняў у падтрымку сям’і ксяндза Лазара
Пра пачатак збору грашовых сродкаў у падтрымку сям’і ксяндза Лазара заявілі арганізатары вечара салідарнасці са святаром.

Паводле слоў каардынатара грамадзянскай ініцыятывы «За Волю» Ганны Шапуцькі, грошы патрэбныя ў першую чаргу на аплату паслуг адваката і перадачы ў СІЗА.
Вечар салідарнасці з ксяндзом, які знаходзіцца ў зняволенні з ліпеня, прайшоў у офісе Партыі БНФ і стаў часткай марафона салідарнасці са святаром.
Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», ініцыятыва «Хрысціянскі Рух» і грамадзянская
ініцыятыва «За Волю».
Адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніс Садоўскі паведаміў, што сабрана каля 4.800 подпісаў у падтрымку ксяндза.
Пра затрыманне ксяндза стала вядома праз некалькі дзён пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка 26 ліпеня паведаміў журналістам: супрацоўнік беларускіх спецслужбаў затрыманы за працу на замежныя
дзяржавы.
belapan.com