Пад Столінам два 7-гадовыя школьнікі праваліліся пад лёд. Адзін патануў, другога выратаваў 12-гадовы хлопчык
Два хлопчыкі ў Столінскім раёне праваліліся пад лёд, адно дзіця патанула, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Дзеці выйшлі на лёд па дарозе са школы дадому.
Па дадзеных следства, днём 5 сакавіка два сямігадовыя хлопчыкі вярталіся са школы. Па дарозе дадому яны зайшлі на меліярацыйны канал. Лёд пад дзецьмі праваліўся. Адно дзіця патанула, а другое выратаваў 12-гадовы хлопчык, які праходзіў міма.
Следчыя праводзяць праверку, высвятляюцца ўсе абставіны
здарэння.
Паводле TUT.BY.