Пад Марыупалем СБУ канфіскавала дзесяць тысяч запоўненых бюлетэняў для "рэферэндуму"
Непадалёк ад Марыупаля супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны канфіскавалі 10000 запоўненых бюлетэняў для " рэферэндуму" аб "незалежнасці" ДНР. Как паведаміла прэс-служба СБУ, яе супрацоўнікі разам з ваеннымі ў рамках антытэрарыстычнай аперацыі на блопастце блізу Марыупаля затрымалі двух жыхароў Данецкай вобласці, якія перавозілі на ўласным аўтамабілі 10000 бланкаў бюлетэняў незаконнага апытання па самавызначэнню Луганскай і Данецкай абласцей, — паведамляе "5 канал".

"Ва ўсіх бюлетэнях было загадзя прастаўленая адзнака "так" за падтрымку федэралізацыі так званай "Данецкай народнай рэспублікі", — паведамілі ў прэс-службе СБУ.
Сёння вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі ў ходзе спецаперацыі ўжо канфіскавалі 800 запоўненых бюлетэняў у Данецкай вобласці. Акрамя таго, як паведамлялася раней 10 мая пад Славянскам вайскоўцы затрымалі групу ўзброеных людзей, якія перавозілі больш за 100 тысяч запоўненых бюлетэняў.