Падарунак для мужчын з дастаўкай дахаты*

Як ні дзіўна, але дасюль у жанчын бліжэй да 23 лютага, а ў мужчын — да 8 сакавіка ўзнікае пытанне: што падарыць? І, пажадана, падарыць лёгка і проста, з мінімальнымі выдаткамі часу і рэсурсаў. Зараз, у эпоху інтэрнэт-крам і кур’ерскай дастаўкі, з гэтым значна прасцей.

zaglavnoe_foto_740h450.jpg

Не важна, якое свята вы захочаце адзначыць у гэты дзень. А можа, і не свята, а проста захочацца нешта набыць, не сыходзячы з канапы. Разам с анлайн-гiпермаркетам «Е-дастаўка» мы падрыхтавалi для вас спіс iдэй падарункаў на 23 лютага.

bonneval_sebastien_lg_6_ox_uxe_unsplash.jpg

Мужчыны — вялікія дзеці

Пра гэта ведаюць усе, у тым ліку самі мужчыны. На e-dostavka.by ёсць вялікі выбар машынак з радыёкіраваннем. Тут можна падабраць сабе машыну на любы густ — ад спартыўных мадэлей да джыпаў. А каго не задаволіць — ёсць нават радыёкіраваны танк.

Дый настольныя гульні, гульні-віктарыны ды канструктары «Лега», якія мы ўсе памятаем па сваім дзяцінстве, зноў уваходзяць у моду. «Настолкі» — таксама ў шырокім асартыменце.

book_3495713_1920.jpg

Кніга — найлепшы падарунак

Гэтае правіла, канешне, ніхто не адмяняў. Таму цалкам магчыма выбраць у каталогу літаратуру на свой густ. У каталогу — як мастацкая літаратура, так і літаратура для развіцця і творчасці. Выбар вельмі багаты, асабліва з класікі. Модныя Муракамі і Каэльо, класіка: Курт Ванегут і Рэй Брэдберы, Артур Хейлі і Говард Лаўкрафт…

book_2135769_1920.jpg

Гаджэты і дэвайсы

Папяровыя кнігі — гэта добра, але збольшага ўсе чытаюць і глядзяць у гаджэты. У раздзеле электроніка — вялікі выбар варыянтаў для падарункаў, пачынаючы з тых жа электронных кніг. Але можна выбіраць не толькі іх. Вялікі выбар планшэтаў, МР3-плэераў, разумных гаджэтаў кшталту смарт-гадзіннікаў, аўдыё- і відэатэхнікі. І, канешне ж, самі тэлефоны, якія ўжо з’яўляюцца ці не «класічным» падарункам для чалавека.

imgp3745_1.jpg


Мая ж ты ластаўка!

Машына канчаткова ператварылася з «раскошы» ў «сродак перасоўвання», цяпер яна ёсць ці не ў кожнага другога. А значыць, запатрабаваныя будуць аўтатавары. Пераважна ў каталогу — аўтаэлектроніка і аксесуары для аўтамабіля — ад відэарэгістратараў і аўтамагнітол да FM-трансмітэраў і паліролей для аўто. Такі падарунак можа быць вельмі дарэчы, таму што, як правіла, гэта тавары, якія мы «вось думаем, але забываемся купіць». Калі ў вас такая сітуацыя і вы дакладна ведаеце, што трэба, — дарыце!

torx_3920745_1920.jpg

Рамонт — не праблема

Канешне, дарыць мужчыне электраінструмент на 23 лютага — гэта ўсё роўна, што дарыць жанчыне патэльню на 8 сакавіка. Аднак, калі мужчына дакладна сказаў вам, што ён хоча — чаму б і не? Таму тавары для будоўлі і рамонту таксама не варта абыходзіць бокам.

Найперш, у гэтым раздзеле знойдзецца той самы электраінструмент: «балгаркі», шрубакруты, дрэлі ды фарбапульты. Выбар тут таксама даволі багаты, але ўсё ж у такім раздзеле варта параіцца з мужчынам, каб не ўзяць «не таго».

Дый, урэшце, падказаць, дзе можна ўзяць інструмент па добрым кошце пры патрэбе — гэта таксама бывае важна.

food_3676796_1920.jpg

І паесці!

Як ні дзіўна, але сучасныя мужчыны ўсё больш адваёўваюць кухню: выяўляецца, што яны неблага гатуюць. А таму раздзел «бытавая тэхніка» ў каталогах перастае быць выключна жаночым. Думаю, аніводны мужчына, які любіць і ўмее гатаваць, не адмовіцца ад электрагрыля альбо аэрагрыля, каб зрабіць смачныя любімыя стэйкі.

live_in_nature_2243057_1920.jpg

Прыгоды на прыродзе

Ёсць яшчэ адна добрая прымаўка — пра «рыхтуй сані ўлетку». Варта звярнуць увагу на раздзел «Спорт, турызм, адпачынак на прыродзе». Там шмат цікавага — ад намётаў да шэзлонгаў, ад мангалаў да запальнічак. А таксама шмат прылад для ровараў і розных іншых аксесуараў для актыўнага адпачынку.

Можна знайсці нават электрасамакаты і гіраскутэры. Канешне, гэта не вельмі спартыўна, але ж… Дый простыя самакаты ў наяўнасці таксама ёсць.

Як замовіць?

Рэгіструйцеся на сайце e-dostavka.by, абірайце неабходнае, дадавайце ў кошык і афармляйце дастаўку. Правярайце ўсе ўведзеныя дадзеныя: спіс тавараў і суму, а таксама ўмовы, час і адрас дастаўкі. Калі ўсё выдатна, то смела націскайце на «Пацвердзіць заказ».

Дастаўка ажыццяўляецца па ўсёй краіне, пры замове ад 45 рублёў яна бясплатная. Калі хочаце самастойна забраць сваю замову, то гэта можна зрабіць у адным з пунктаў самавывазу альбо аформіўшы заказ на адрас аддзялення «Еўрапошты».

Рэкламадаўца: Иностранное рекламное унитарное предприятие «Гепта Групп» УНП 800013809