Падчас здарэння з батутамі ў Александрыі пацярпелі сем чалавек

У адной дзяўчынкі пад пытаннем пералом.

photo_2021_07_10_21_28_10.jpg

"На жаль, святы [там праходзіць свята “Александрыя збірае сяброў -- НН] ніколі не праходзяць без інцыдэнтаў. Сёння горача, перыядычна паднімаюцца парывы ветру (…). Нечаканым інцыдэнтам стала тое, што падняло ветрам некалькі батутаў", - распавёў БелТА галоўны доктар Магілёўшчыны Аляксандр Старавойтаў.
"Больш дасталася бацькам, якія суправаджалі дзяцей і знаходзіліся побач. Па дапамогу звярнуліся і дзеці, і дарослыя. Для таго каб нічога не выпусціць, усе былі абследаваны ў Шклоўскай ЦРБ. Усім аказана неабходная дапамога, усе адпушчаныя дадому.
У адной дзяўчынкі пад пытаннем пералом -- для ўдакладнення дыягназу яна была накіраваная на камп’ютарную тамаграфію. Санітарным транспартам яе павезлі ў Магілёўскую дзіцячую бальніцу", — адзначыў А. Старавойтаў.