Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю «амаль гатовае»
Кіраўніца прадстаўніцтва Еўрапейскага саюзу ў Беларусі Андрэа
Віктарын у эфіры АНТ выразіла надзею на хуткае падпісанне пагаднення аб
спрашчэнні візавага рэжыму.
"Зараз адбываюцца перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму. Ужо есць прапановы адносна даты правядзення наступнага раўнду. Мы спадзяемся, што гэта будзе апошні", - сказала яна.
Таксама Андрэа Віктарын адзначыла, што пагадненні "Амаль гатовыя":
— Нашыя адносіны ў апошні час палепшыліся. І мы хочам, каб у нас былі гэтыя візавыя адносіны з Беларуссю. Спадзяюся на хуткае падпісанне, - дадала старшыня прадстаўніцтва ЕС.
Перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна пачаліся ў студзені 2014.
Паводле Беларускага Партызану.