Ва Украіне пераважаюць празаходнія погляды
Больш за ўсё прыхільнікаў уступлення ў ЕС і NATO на Захадзе Украіны і ў Кіеве, а менш за ўсё — на Усходзе і Поўдні.
Калі б у бліжэйшы час адбыўся рэферэндум, то за ўступленне ў Еўрапейскі саюз прагаласавала б 58,1% апытаных, а ў NATO — 46,3%.
Такія дадзеныя былі прадстаўлены на прэсе-канферэнцыі ў Кіеве па выніках апытання, праведзенага трыма даследчымі цэнтрамі: КМІС, Цэнтр Разумкова і Соцыс, паведамляе unian.net.
Супраць ўступлення ў ЕС прагаласавалі б 23,9% апытаных, 9,8% — не вызначыліся, а 8,2% — не прымалі б удзелу ў рэферэндуме.
Больш за ўсё прыхільнікаў уваходжання Украіны ў ЕС на захадзе Украіны (82,3%), а менш за ўсё — на ўсходзе (36,3%) і на поўдні (37,7%).
Больш за ўсё прыхільнікаў уступлення ў NATO на захадзе Украіны — 72,4% і ў Кіеве — 60,3%, а найменш — на ўсходзе (21,5%) і на поўдні (24,9%).
Апытанне было праведзена 30 жніўня — 9 верасня.