Паглядзіце, як жывадзёр запіхвае жывога лебедзя ў багажнік аўто на расійскіх нумарах (відэа)
Рэзананс у сеціве выклікала відэа, на якім мужчына запіхвае ў багажнік аўто жывога лебедзя. Карыстальнікі сацсетак сцвярджаюць, што відэа было знятае на мяжы Глыбоцкага і Полацкага раёнаў.
На кадрах відаць, як мужчына з голым торсам цягне за шыю
жывога буйнога белага лебедзя да аўто на расійскіх нумарах (е687ук77 — гэта
рэгіён Масква) і спрабуе аглушыць яго ўдарамі кулаком па
галаве. Затым ён запіхвае птушку ў багажнік і закрывае яго. Дзеянне
адбываецца ў лесе ля возера.
Відавочца, які здымае ўсё гэта на тэлефон, спрабуе
растлумачыць свайму знаёмаму, што лебедзяў не ядуць і птушку трэба адпусціць.
На што жывадзёр з імем Раман адказвае, што зробіць з лебедзя дэлікатэс.
Сцвярджаецца, што відэа знятае ў Беларусі на мяжы Глыбоцкага
і Полацкага раёнаў.
Паводле reform.by.