Пакаранне за святкаванне Купалля без дазволу
Дырэктара сялянска-фермерскай гаспадаркі аштрафавалі за «несанкцыянаванае» святкаванне Купалля, паведамляюць брэсцкія праваабаронцы.

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Пінскім раёне святкавалі Купалле. Усё праходзіла на вуліцы ля кафэ, недалёка ад аднаго санаторыя.
Пінская міліцыя звярнула ўвагу на тое, што на гэта не быў атрыманы дазвол ад райвыканкаму. І склалі пратакол па ч.2 арт.24.23 КаАП (Арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства).
Адміністрацыйная справа дайшла да пінскага суду, дзе вырашылі: склад правапарушэння ёсць, трэба спагнаць з дырэктара сялянска-фермерскай гаспадаркі 50 б.в. (1600 рублёў) на карысць дзяржавы.