Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек
Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ сем чалавек. Усяго ў спісах праваабаронцаў стала 1303 палітвязні, але насамрэч іх значна больш.

Палітвязнямі прызнаны:
Надзея Полькіна — асуджана паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі да 2 гадоў папраўчай калоніі;
Вольга Скрашчук — узята пад варту паводле арт. 369 і арт. 130 КК за каментарыі пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра;
Іна Можчанка — узята пад варту паводле арт. 369 і арт. 130 КК за каментарыі пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра;
Сяргей Самуль — асуджаны паводле арт. 391, 368, 369 КК за абразу суддзі, Лукашэнкі і чыноўнікаў да 2 гадоў папраўчай калоніі;
Аляксей Мацявін — узяты пад варту паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі ў каментарыях;
Георгій Герыловіч — узяты пад варту паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі ў каментарыях;
Сяргей Цыгіб — асуджаны па арт. 203-1 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці»), арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).