Пакупнік медаля Крысціны Ціманоўскай распавёў, хто ён і што зробіць з медалём

«Хутчэй за ўсё, мы вырашым гэта асабіста з Крысцінай у найбліжэйшай будучыні».

163018267116697179.jpg

Пакупнік медаля Крысціны Ціманоўскайраспавёў, хто ён і навошта патраціў 21 тысячу долараў на трафей з Еўрапейскіх гульняў у Мінску.
«Шчыра кажучы, я не хацеў вялікай публічнасці з гэтай нагоды, аднак улічваючы медыяздагадкі і каментары з нагоды: пакупніка, самой Крысціны, а таксама БФСС (Беларускі Фонд Спартыўнай Салідарнасці, які аказвае падтрымку атлетам, пацярпелым за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі), які арганізаваў продаж медаля, я вырашыў, што будзе лепш, калі я патлумачу важныя дэталі ад першай асобы.
Я не беларус. Я не займаюся палітыкай. Не спартовец у сучаснасці або мінулым. Я не калекцыянер, і не набываў гэты медаль у плане інвеставання, для мяне гэта была акцыя падтрымкі. Людзей, якія былі вымушаныя пакінуць сваю хату, сваю Радзіму, пакінуўшы і страціўшы многае. Людзей, якіх пасадзілі ў турмы бязвінна, па надуманых абвінавачаннях. Людзей, якія цяпер змушана знаходзяцца ў стадыі выжывання.
Калісьці, 30 гадоў таму, я і мая сям'я самі апынуліся ў чужой краіне ў падобнай сітуацыі. І там і тады знайшліся людзі, якія працавалі нам у дапамогу. Задарма і не чакаючы нічога ўзамен. Мясцовыя і якія пражылі тут нейкі час эмігранты. Хто больш, хто менш, але ў колькасці, якой я не чакаў.
Прайшоў час, ролі памяняліся. Час раскідваць камяні і час не раскідваць. Я шмат дасягнуў сваёй працай, пабудаваў бізнес, дом, выгадаваў дачку і невялікі лес. Апошнія гады я раблю кропкавую і адрасную дапамогу, наколькі магу, звычайна некалькі праектаў адначасова. Я збіраю аб'ём даных па кожным ахвяраванні і пазбягаю фондаў, якімі марнуюць больш за палову даходаў на ўласнае ўтрыманне.
Не, я не спішу выдаткаваную на медаль суму з уласных падаткаў, БФСС не зарэгістраваны ў маёй краіне як дабрачынная арганізацыя. Але я веру, што маё ахвяраванне дасягне тых, хто ў ім сапраўды мае патрэбу, і хай, хоць трохі, але палепшыць іх жыццё. 
Што я зраблю з медалём? Хутчэй за ўсё, мы вырашым гэта асабіста з Крысцінай у найбліжэйшай будучыні.
Спрабуем рабіць свет вакол нас крыху лепш, кожны — наколькі можа».