Палітвязень Алег Хічоў адбыў тэрмін у калоніі і выйшаў на волю
29 красавіка з папраўчай калоніі №15 выйшаў Алег Хічоў. Палітвязень адбыў увесь тэрмін пакарання і быў вызвалены, паведамляюць праваабаронцы.
Гарадзенца Алега Хічова затрымалі 31 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Яго абвінавацілі ў тым, што 10 жніўня 2020 года ён удзельнічаў у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Хлопца асудзілі 18 кастрычніка на 1 год і 2 месяцы калоніі.