Палітвязень Аляксей Ліпень уцёк з «хіміі»
Аляксея Ліпеня з Мінска асудзілі на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»), паведамляе www.polskieradio.pl.
Яшчэ адзін беларускі палітвязень Аляксей Ліпень уцёк з «хіміі». Цяпер ён знаходзіцца ў бяспечным месцы.
«Аляксей Ліпень паспяхова перайшоў мяжу. Цяпер ён у бяспечным месцы на памежнай заставе ў Літве. На наступным тыдні яго выпусцяць у Вільню», — паведамілі тэлеграм-каналу «Баста!» знаёмыя Аляксея.
Аляксей Ліпень — жыхар Мінска, асуджаны на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго судзілі паводле артыкулаў 369 КК РБ («Публічная абраза прадстаўніка ўлады») і 364 КК РБ («Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС») за «абразлівыя» каментары пад фота супрацоўнікаў міліцыі ў ТГ-канале «Карнікі Беларусі».