Палітвязень Цурпанаў у віцебскай калоніі трапіў у штрафны ізалятар

Палітвязень Валадар Цурпанаў, які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3 «Віцьба», змешчаны ў штрафны ізалятар (ШІЗА). Як доўга ён там знаходзіцца, праваабаронцы не ведаюць.

Валадар Цурпанаў

Валадар Цурпанаў


Сям'я ўжо каля двух месяцаў не мае сувязі з Цурпанавым — ні тэлефонных званкоў, ні лістоў.
У верасні палітвязня пазбавілі працяглага спаткання з жонкай. У лістападзе выявілася, што яму перадаюць лісты толькі ад жонкі.
Магілёўскі актывіст асуджаны на два гады калоніі агульнага рэжыму. Перад тым яму прысудзілі тры гады «хіміі» — за абразы суддзяў. З «хіміі» ў калонію Цурпанава перавялі, абвінаваціўшы ў парушэнні ўнутранага парадку падчас адбывання пакарання.
Паводле «Еўрарадыё».