Палітвязень Яўген Маркавец цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Гомельскі актывіст Яўген Маркавец утрымліваўся за кратамі амаль 14 месяцаў. Яго асудзілі на паўтара года калоніі за шэсць каментароў у тэлеграм-чатах.
![photo_2022_07_19_14_45_14.jpg photo_2022_07_19_14_45_14.jpg](/img/v1/images/photo_2022_07_19_14_45_14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Яўгена абвінавацілі па ч.1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады).
Тэрмін Маркавец адбываў у наваполацкай калоніі № 1. Па сканчэнні тэрміну мужчына выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.