Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму

За кратамі філосафа і палітвязня ўтрымліваюць ужо амаль 12 месяцаў.

fuzj_r7xwaaigc7.jfif


Палітзняволенага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за «Марш Народнага Ультыматума» 25 кастрычніка, ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання) за платформу «Сход», а таксама па ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) за відэазапіс на YouTube-канале.

За кратамі філосафа ўтрымліваюць ужо амаль 12 месяцаў. Разгляд справы Уладзіміра пачаўся 9 чэрвеня 2022 г. у Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 23 чэрвеня яго асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Стала вядома, што днямі Мацкевіча этапавалі ў магілёўскую турму. Там ён будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі. Вы можаце падтрымаць палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і бандэролькамі.

Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч.