Папулярнага ў Інстаграме лекара затрымалі ў Баранавічах

Лекара Аляксандра Трафімава затрымалі ў Баранавічах у аўторак, 19 ліпеня, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на ягоную жонку. Папярэдне вядома, што лекара затрымалі на трое сутак.

v7ie2o_8bq0.jpg


Мясцовае выданне Intex Press піша, што раней Трафімаў быў намеснікам начальніка Баранавіцкай станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. Апошнім часам працаваў у гарадской паліклініцы №4.

Яго жонка Алёна Трафімафа ў размове з баранавіцкім выданнем сказала, што яе муж не зрабіў нічога, за што яго можна было б затрымаць.

Да таго ж доктар вядзе instagram-старонку, дзе распавядае медычныя гісторыі з рэальнага жыцця. На яго падпісана больш за 6,5 тысяч чалавек.