Заўтра ў Гомелі адбудзецца, магчыма, апошняе судовае пасяджэнне па справе Ірыны Слаўнікавай

Заўтра ў Гомелі адбудзецца, магчыма, апошняе судовае пасяджэнне па справе беларускай журналісткі, супрацоўніцы TVP Ірыны Слаўнікавай. Пра гэта ў Фэйсбук напісаў яе калега Аляксей Дзікавіцкі.

slaunikava_2.jpg


Ірыне Слаўнікавай пагражае да сямі гадоў турмы.

«Хунта хоча расправіцца з прафесіяналкай, патрыёткай, нязломным у сваіх перакананнях чалавекам. Гэтаксама, як напярэдадні расправілася з Кацярынай Андрэевай, прысудзіўшы ёй восем гадоў палону. І гэта толькі за тое, што каляжанкі займаліся сапраўднай ЖУРНАЛІСТЫКАЙ, якая, у адрозненне ад тупой прапаганды, заўсёды несла толькі карысць любому грамадству», — напісаў Дзікавіцкі.

У сувязі з тым, што суд праходзіць у закрытым рэжыме, падрабязнасці разгляду справы журналісткі невядомыя.

Суд над журналісткай пачаўся сёння, 23 чэрвеня. Яна была затрыманая ў кастрычніку 2021 года ў аэрапорце. Двойчы яе асуджалі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым зрабілі падазраванай па крымінальнай справе.

Яе абвінавачваюцца паводле артыкулаў «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК) і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч.1 арт. 361-1 КК).

Журналістцы інкрымінуецца ўдзел у акцыі пратэсту 30 жніўня 2022 года, а таксама тое, што яна «аб'яднала групу грамадзян, якія пад яе кіраваннем і кантролем стваралі і размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы на шматлікіх польскіх медыярэсурсах», «фармавала склад супольнасці, размяркоўвала ролі, карэктавала навінавую позву, матэрыяльна забяспечвала і фінансавала дзейнасць злачыннай групы».