У Беларусі 8 новых палітвязняў

Праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Яны зняволеныя за «абразу Лукашэнкі», «абразу прадстаўнікоў улады» і «здзек з дзяржаўных сімвалаў».

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


У Беларусі палітзняволенымі прызнаныя Алег Сінякоў, Ганна Кандраценка, Аляксей Жэдзік, Ганна Кавалёва, Дзяніс Шустаў, Дзмітрый Прохараў, Аляксандр Каценка, Яўген Туравец.
Яны пазбаўленыя волі за «абразу Лукашэнкі», «абразу прадстаўнікоў улады» (супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў) і «здзек з дзяржаўных сімвалаў».
Статус палітвязня, паводле версіі праваабаронцаў «Вясны» на сёння ў Беларусі маюць ужо 1260 чалавек. Ініцыятыва dissident.by вызнае палітвязнямі 1543 зняволеных.