Тэрмін утрымання пад вартай для праваабаронцаў «Вясны» працягнулі на тры месяцы
Кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзяцца пад вартай больш за год. Падрабязнасці іх справы невядомыя, так як адвакаты далі падпіску аб невыдаванні.

Тэрмін утрымання пад вартай для праваабаронцаў падоўжаны да 14 кастрычніка.
Нагадаем, 14 ліпеня 2021 года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі з ператрусам да некаторых праваабаронцаў «Вясны». З таго дня трое вясноўцаў — старшыня праваабарончага цэнтра Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч – знаходзяцца пад вартай, а мінскія офісы «Вясны» апячатаныя.

Значная частка вясноўцаў былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі пад пагрозай пераследу і з мэтай працягнуць праваабарончую дзейнасць.