Чарговае затрыманне медыка: У Баранавічах забралі лекара Аляксандра Трафімава
Пра затрыманне баранавіцкага лекара Аляксандра Трафімава паведамляюць праваабаронцы. Паводле іх інфармацыі, сёння раніцай ён сказаў, што яго выклікаюць у міліцыю. Пазней жонка даведалася, што Аляксандр затрыманы — папярэдне, на трое сутак.
![photo_2022_07_19_15_54_50.jpg photo_2022_07_19_15_54_50.jpg](/img/v1/images/photo_2022_07_19_15_54_50.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Трафімаў вядзе блог у instagram, дзе распавядае медычныя гісторыі з рэальнага жыцця. На яго падпісана больш за 6,5
тысяч чалавек.
Сёння «НЧ» паведамляў пра затрыманне магілёўскага лекара Дзмірыя Марозава.