Былога выкладчыка юрфака БДУ Дзмітрыя Осіку затрымалі і арыштавалі на 15 сутак
Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне былога выкладчыка юрфака БДУ Дмітрыя Осікі. Пасля суда яго арыштавалі на 15 сутак.
![photo_2022_07_19_17_20_52.jpg photo_2022_07_19_17_20_52.jpg](/img/v1/images/photo_2022_07_19_17_20_52.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзмітрый Осіка — трэнер уласнай каратэ-студыі, былы выкладчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта БДУ.
Дзмітрыя затрымалі дома 13 ліпеня і адвезлі ў
Цэнтральны РУУС Мінска, дзе склалі пратакол па адміністрацыйнай справе. 15
ліпеня суд прызначыў яму 15 сутак арышту. Па якім артыкуле асудзілі Осіка,
пакуль невядома.
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што ён удзельнічаў у
акцыях пратэсту і арганізаваў спаборніцтвы, частка сабраных сродкаў з якіх
пайшла на ўкамплектаванне ўкраінскай арміі.