У Магілёве затрымалі лекара, які звольніўся і быў на працы апошні дзень

Як стала вядома «Новаму Часу», учора ў Магілёве на працы затрымалі лекара-анастэзіёлага абласнога анкалагічнага дыспансера Дзмітрыя Марозава.

photo_2022_07_19_12_41_25.jpg

«Мяркую, па справах незалежных прафсаюзаў,  бо выйшаў з афіцыйнага і намагаўся стварыць незалежны ў 2020 годзе. Учора быў апошні працоўны дзень. На працы ўзламалі ўсе шуфлядкі, забралі працоўны кампутар», — паведаміў падпісчык «НЧ».