У Кобрыне мужчына пасварыўся з жонкай і вывесіў БЧБ-сцяг, каб яе пакаралі. Чым усё скончылася?
Кобрынец палаяўся з жонкай і вывесіў БЧБ-сцяг на акно, каб яе асудзілі, але ў выніку сам апынуўся за кратамі, паведамляюць праваабаронцы.

Ілюстрацыйны здымак
Увечары 2 ліпеня ў Кобрыне быў затрыманы мясцовы жыхар нібыта па «скарзе неабыякавага грамадзяніна» на бел-чырвона-белы сцяг на акне балкона.
На
судзе мужчына растлумачыў, што палаяўся з жонкай, таму размясціў аркуш паперы
бел-чырвона-белага колеру, каб яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
Але замест жонкі міліцыянты затрымалі яго самога і ў РАУСе склалі пратакол па
арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне». Вынік — 10 сутак арышту.